Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні гімназіі не засталіся ў старонцы і прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Дня беларуская мовы. У пятніцу 21 лютага у файе гімназіі можна было ўбачыць ролік,

у якім гімназісты чыталі вершы беларускіх паэтаў. Вучаніцы XI А класа Воранава Ксенія і Кеўра Лізавета падрыхтавалі віктарыну для вучняў IX-XI класаў, у якой яны змаглі праверыць свае веды беларуская мовы і гісторыі краіны. Таксама гімназісты паўдзельнічалі ў флаер-фэсце “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”. Найбольш цікавыя работы можна ўбачыць тут.

Акрамя таго, 115 вучняў гімназіі праверылі свае веды падчас дыктовак на ўроках беларускай мовы.